в начало |  люди |  сайты |  помощь  

АстроПро - профессиональная астрология, общение, обучение онлайн

Видеогороскоп
Нумерология ТАРО
Землеточки
Астрокалендарь
Я на планете Земля
Расклады ТАРО
Физиологические ритмы
Гадание И-Дзын
Видеоуроки Консультации Sotis-Online Статьи Мастер-класс Форум Видео Сайты

Видео (обзор сайтов портала)

Юл-ла (гістарычная паэма на сучасную тэму), Анатоль Кудласевіч

Разместить этот ролик в блоге и на сайте: показать ссылку и код для размещения.
Юл-ла

Анатоль Кудласевич

ПАДМОВА ДЛЯ РАДЫЁЭФІРА 1999 ГОДА.


Дыктар: “Свет жыве гармоніяй. Усё ўзаемазвязана і ўзаемазалежна. Як уверсе, так і ўнізе, што было, тое і будзе… Пераконваешся ў праўдзівасці такіх выказванняў асабліва тады, калі пачынаеш супастаўляць цяперашнія падзеі з падзеямі нядаўняга мінулага і старажытнасці. Толькі пасля трагічных падзей, якія адбыліся ў гэтым годзе ў пераходзе мятро “Няміга”, мы раптам звярнулі ўвагу, што на станцыі метро архітэктарам пакінуты цытата са “Слова аб палку Ігаравым”: “На нямізе снапы сцелюць галовамі, малоцяць чапамі харалужнымі, на тоце жывот кладуць, веюць душу ад цела”.

Быццам токам праходзяць гэтыя словы па крыві. Пра што яны гавораць? Пра падзеі, якія адбыліся 932 гады таму, ці пра нядаўняе? Пра далёкае мінулае распавядаць, ці пра сённяшняе? Нагадвалі ці папярэджвалі? На жаль, мы нічога не пачулі, — і ўсё зноў паўтарылася ў найгоршым варыянце, тут на Нямізе паўтарылася ў дзень Святой Троіцы.


Не трэба забывацца, што не гледзячы шматлікія міжусобныя войны Кіеўскай Русі, усе князі паміж сабой звязаны роднаснымі сувязямі, усе яны адзін аднаму браты, дзядзькі, сыны і пляменнікі. Калі бацька збіраецца ісці вайной на роднага сына, ці брат паўстае на брата,— думаецца ў такіх дзеяннях яны кіраваліся Прынцыпамі, якія значна пераўзыходзяць звычайнае сваяцтва па крыві. Ёсць яшчэ інтарэсы дзяржавы, роднай зямлі і Справядлівасці... Ураджвае гармонія і сінхроннасць некаторых падзей далёкага мінулага. Узяць хоць бы будаўніцтва Сафійскіх сабораў на Усходне-славянскіх землях, іх тры: першы будуецца Яраславам Мудрым у 1037 годзе ў Кіеве, затым Яраслаў загадвае свайму сыну Уладзіміру, што княжыў у Ноўгарадзе, і Уладзімір з 1045-га па 1050-ы будуе Сафійскі сабор у Ноўгарадзе, а пасля гэтага, заўважце, толькі скончана будаўніцтва Ноўгарадскай Сафіі, як у тым жа 1050 годзе ў Полацку Усяславам Чарадзеям распачата будаўніцтва яшчэ аднаго Храма трэццяга, які будуецца дзесяць гадоў. Думаецца, што ў трох Сафійскіх саборах, узведзеных на Усходне-славянскіх землях, продкамі пакінуты своеасаблівы духоўны запавет нашаму хісткаму часу. Тым больш, што на сцяне Кіеўскай Сафіі Яраслаў Мудры запісаў старажытную рускую азбуку, даследуючы якую, сучасныя вучоныя адкрываюць невычэрпную крыніцу мудрасці.


Гэтыя падзеі для старажытнага рускага народа раўназначныя Евангельскаму “І слова стала плоццю”, дарэчы, цяпер ужо наша, славянскае слова.


Такую складаную тэматыку распрацоўвае аўтар паэмы, якую мы зараз прапануем вашай увазе. Па словах аўтара, Анатоля Кудласевіча, “паэма пачала пісацца ў час апошняга зацьмення 11 жніўня, а была скончана на Яблычны Спас. Дзевяць дзён напружанай працы і пастаўлена апошняя кропка. Узгадаем са “Слова аб палку Ігаравым”, што “на дзевяты дзень няўдалага ваеннага паходу Ноўгара-Северскага князя Ігара, 11 мая 1185 года таксама адбылося сонечнае зацьменне, якое з’явілася дрэнным прадзнаменавальнікам часткі гібелі большай рускага войска і паланення князёў. Хочацца верыць, што зацьменне 11 жніўня, апошняе ў Другім тысячагоддзі наадварот паслужыць добрым прадзнаменаваннем і нашчадкі Ігара Святаслававіча нарэшце вырвуцца з духоўнага палону і здабудуць і волю, і магутнасць.


А зараз, шаноўныя слухачы, да вашай увагі паэма Анатоля Кудласевіча — “Юл-ла”. Чытае аўтар”.


ПРАЛОГ ДЗЕЙСТВА


Кожнае сказанае слова ўкрыжоўваецца на сэрцы Вечнай Сутнасці

І сцякае крывёю няўлоўнага сэнсу да магчымасці разумення.

Але, каб Слова зыйшло з Крыжа і магутнасцю напоўнілася пераможнай,

Трэба аддаць Яму сваё Цела, Душу і вогненны Дух,

Патрэбна самаахвярнасць Подзьвігу,

Падмацаваная шматкроп’ем галгофскіх цвікоў,

Ці куляй ля Чорнай рэчкі, ці...

Штохвілінная самаадданасць у працы –

Тады ажывае Слова, і плоць набывае, і пачынае дзейнічаць,

І правіць душамі тых, хто раней не мог разумець Яго –

І выплаўляюцца сэрцы залатым эталонам Сутнасці Вечнай,

Дарастаюць калі да ўсеабдымнага Разумення.


Так свяшчэннае творыцца Дзейства Жыцця,

Бо за Словам хаваецца – ТАЙНА!


“На Нямізе снапы сцелюць галовамі,

Малоцяць чапамі харалужнымі,

На тоце жывот кладуць,

Веюць душу от цела…”

(Са “Слова аб палку Ігаравым)


Д З Е Й С Т В А

1.


Кіеў – Мінск! – Масква, зноў – Кіеў:

Як Бермудскі трохвугольнік праславянскае душы.

Колькі згінула народу у гадзіначкі ліхія?

Ці ж патрэбна прах былога варушыць?

Памяць продкаў, памяць Роду просіць:”Пі-і-ць…”

На Нямізе,

на Дняпры,

і на Маскве…

На Нямізе – рот крывавы…

На Дняпры – Пярун зняслаўлен…

На Маскве – заглохнуў век.


На Нямізе Род скрывавіў берагі,

Каб данеслі і пра тысячу гадоў

харалужны звон чапоў.

Раскруцілася ігрышча не на жарты – а ўсур’ёз:

Чара дзеяў раскруціла Усяслава Чарадзея –

Уся слава, уся вера – “Востраў слёз”! (1).


Колькі плача беларускіх мацярок?

Колькі намі ператоптана дарог?

Колькі будзе над Нямігай чорны Рок?!


Колька, сыне мой, Мікола!

“МЫ – КОЛА…” –

Так цябе завуць на бліжняй Украіне,

На Маскве-рацэ, сыночак, гэта знай:

Цябе звалі б крышку йначай – “Николай”,

Так, як дзеда.

Ты маленькі шчэ – гуляй!

Вось, ваўчок вазьмі, Андрэйку перадай:

Няхай круціцца зялёная Зямля,

Няхай радуецца Сонейку Сям’я…

А ты, ведаеш, па-руску як?

-- “ЮЛ-ЛА”!


2.

На Нямізе Род скрывавіў берагі,

Каб данеслі зноў праз тысячу гадоў

харалужны звон чапоў,

І чорнобылевы стогн усёй зямлі,

Каб мы бераг нашай Волі бераглі;

Помні Імя Ігаровае Дружыны:

Я Р А С Л А Ў Н А !

Помні продкаў паімённа, сыне слаўных!

Ігры новыя рыхтуе новы век,

Каб вярнуўся ў чалавечнасць чалавек.

Помні роўнасць і дружыны, і жаны.

Ёсць дзве Тайны – то Любоў і Прыгажосць!

Гаспадар ты тут,

Мужчына – а не госць:

Калі трэба за Айчыну – стань у рост

Зведаць трэццяй Тайны веліч у знямозе:

прагу Перамогі!

Так адвеку:

калі вораг на зямлю тваю прыходзіў,

Князь дружыну зваў, жаніўся на народзе:

І жана яго – дружына.

Не лятайце над Радзімай, кажаны!

Не лятайце над Айчынай, груганы!

Кожны ратнік знае Тайну: Час Вайны!!!

Помні роўнасць і Дружыны, і Жаны.


Век дваццаты на зыходзе –

у народзе Вера нікне,

Помні: Маці і Айчына – ёсць Адно!

Помні, Бацька, той што кліча на вайну

За Айчыну, за Свабоду і Жану –

Родны Бацька!

Крэўны бацька – доўг мужчыны:

Бараніць сваю сям’ю!

І дваццатае стагоддзе на зыходзе –

у народзе Воля нікне,

Помні: Маці тваю клічуць –

В Е Р А Н І К А !

Яна ж – донька Браніслава й яго жонкі Станіславы…

Імёны Жаны і Дружыны, мой сыне, мужчына

Сабе

Выбірае

Сам:

В Е Р А – Н І К А :

БРОНЬ і – СЛАВА! СТАНЬ і – Слава!!

Хай звініць славянаў слава па заходніх базіліках!


Дык ці трэба прах стагоддзяў варушыць?

Памяць продкаў, памяць Роду просіць піць!

Трэба – Трэбы!

На ахвярніку прасторы і часоў

У бяспамяцтве пад сонцам не пражыць.

Наша памяць – Вечны Зніч і –

скрыжаванне ўсіх шляхоў,

Нават з Млечнага вяртае зноў дамоў.


3.

Кіеў – Мінск! – Масква, зноў – Кіеў:

Як Бермудскі трохвугольнік праславянскае душы...

Чую!

Орды дзікія батыяў,

храпы коней у заснежанай цішы.

Чую!

Спазаранку

“у Пуціўлі ЯРАСЛАЎНА на забрале аркучы…”

Што ж ты плачаш, Яраслаўна?

Ці сыны твае не слаўны?

Ці князь Ігар не пры чыне?

Ці ляжыць яго дружына ў чыстым полі

пасячоная мячамі?

Ці яшчэ ёсць шмат прычынаў для кручыны?

Так сказала Яраслаўна:

“Маё сэрца стогне болем

за Айчыну!

У ПУЦІЎЛІ на ЗАБРАЛЕ аркучы…

І сыны мае шчэ слаўны,

І князь Ігар мой пры чыне,

Не ляжыць яго дружына,

не пасечана мячамі…

Толькі многа ёсць прычынаў для кручыны.

Уся слава ў Чарадзея Усяслава,

Ведаў ён, што праз стагоддзі

Будзе сеча у народзе!

Будзе сеча! Будзе сеча у народзе…

Каб не згаснуў жар крыві,

Каб і полымя Любві,

І Агонь жыцця навечна не патух:

Будзе сеча у народзе,

Будзе сеча! –

гартаваць патрэбна Дух”.


4.

Кіеў – Полацак, Усвят, зноў – Кіеў!

Як Бермудскі трохвугольнік праславянскае душы.

Чую!

Орды дзікія…

Запытаўся:”Хто такія?

Хто дазволіў вам жывое тут душыць?!”

Бачу!

Бачу князя Яраслава над узбуджаным Дняпром:

Вочы долу апусціў ён,

хоць лятае ясны Сокал над узвышаным чалом.

-- Што журботны, Яраславе?

Што за дума душу гне?

Ты паклікаў – я з Нямігі воўкам скочыў да цябе;

Род вядзём ад Рагвалода: мы абое, князь, з табою

Ад Рагнеды.

-- Так, мой свет. Але Ўладзімер

Ад Малушы кроў узяў, ад хазарскай іудзейкі.

-- Не бяда! Зямля Радзімы – не зладзейка,

Зможа гной перабароць.

-- Ты юнец яшчэ… Ні імя, ані славы

Не здабыў сабе, мой віцязь, Брачыславіч!

Слухай вось…

Зямная вось,

Як ваўчок круціцца можа,

Род Нябесны – Сонца ёсць,

А Зямля адвечна – ложа…


І вядуць размову двое: Усяслаў і Яраслаў,

Як два сокалы ў нябёсах…

Аж да сонца узляцелі

думкі светлыя князёў,

І Зямля, як сваё цела,

палюбілася ім зноў.

Зямля – Маці, Бацька – Сонца!

Як жа Тайну перадаць?

Каб жылі заўжды ў бясконцым

свеце дзеці…

і свяціла сонца…

і любіла маці…

Тайна…

Тайна…

Тройчы Тайна!

Невымоўная прытым.

Мудры гэта разумее,

разумее Чарадзей –

І абое сэрцам млеюць:

“Як жа вывучыць дзяцей?

Там, у жорсткіх пакаленнях,

дзе жалезныя скляпенні,

Дзе агні і чорны дым…

Бо жывое сэрца мае,

чалавек жа --- не заўжды!”

-- Камень! Камень! Камень знае!!!

Як пранесці скрозь гады

Нашу Ісціну Жывую!

-- Мы з табой збудуем Храм?

-- Не адзін – а цэлых Тры.

Тры Сафійскія Саборы

На зямлі дзядоў сваіх,

А “Сафія” з грэцкай – мудрасць…

-- Вось чаму цябе “харомцам”,

Мудры Яраслаў, завуць, --

Усміхнуўся Брачыславіч,

Але князь на гэта не зважае:

-- Тут праложым дзецям Пуць.

Так! Яна такая Тайна,

І ў лоб яе не скажаш “на авось”,

Бо… Не дай, Гасподзь…

Здалося:

Хруснула зямная вось.

Ціха… Ціха… Ціха…

Ціш прасцёрлася над імі,

Сонца светлае зайшло,

І стазора Род вачыма

На дзяцей сваіх глядзіць

са Стажараў…

Ноч Зямлю люляе ў снах:

Ба-ю, ба-юш-кі, ба-ю!

Не лажыся на кра-ю,

Прыйдзе шэранькі ваўчок

І ухо-піць за бачок.

Ба-ю, ба-ю, ба-а-ю-ю…

Не лажыся з кра-а-ю-ю…

Прыйдзе шэранькі ваўчок

І ухопіць за бачок.

Ба-ю, ба-юш-кі, ба-ю!

Не лажыся на краю.

Ба-ю, ба-ю, ба-а-ю-ю!

Не лажыся з кра-а-ю-ю…

………………………………………………………..

Зямля дзяцей сваіх калыша,

Як маці кволых немаўлят.

Зноў ясна сонейка ўстае,

І ўсе ідзе, як трэба, ў лад.

Вось Яраслаў сядзіць і піша,

Да Усяслава вестку шле:

“Род вядзём ад Рагвалода:

Мы абое, князь, з табою

Ад Рагнеды.

Помніш, як таму тры леты,

Мы з табою на Дняпры

Ясных сокалаў пускалі у высокія нябёсы?

Я знайшоў, як нам сакрэт той

перадаць.

Будзеш, свет мой, Брачыславіч,

Ты на Кіеўскай зямлі,

Аглядзіся, як уславіць

Мудрасць, што з табою мы знайшлі.

Помні факты... Знай, мой бацька,

(Бог яму ва ўсім Суддзя),

Перад тым, як Візантыі

Веру новую прыняў,

Сем гадоў Пяруна славіў,

А затым Яго ж зняславіў.

Ты задумайся: чаму?…

Сем гадоў і, раптам! – ганьба?

Князь, што Русь сабраў пад Кіеў,

Як квактуха куранят,

Ты што, мысліш, ён мазгі меў

курыныя?…

Не, мой свет, не так!


“Пуць церабіце! Масціце гаці –

Майго бацькі апошні загад:

Нібы сонца ўзыйшоў над пляцам,

Быццам сонца пайшоў на спад.

Рагвалодавы ўнукі, вы крыўду

За Рагнеду, як меч, панеслі,

Каб касцямі сыноў засеяць

Поле брані, рускае поле!

Хто ж мяне ад злой Крыўды прыкрыў бы,

І мой шлях асвяціў пачэсны,

Калі сонца зямлі, мой бацька,

Масціў гаці вайны крывыя

На мяне, на Свой Род, на Сына?

Вось яна – чужародства крывіна:

Іудзейкі трыклятай кроў!

Не дазволіў Гасподзь разладу

Сэрца сынава разарваць:

Адыйшоў Уладзімер!

Да спаду

Ён пайшоў ад сярэдзіны лета. (2)


Або вось яшчэ для фактаў:

Мудрасць кніг я спасцігаў

І здзівіўся дужа раптам,

Алег Вешчы! Колькі год ён цараваў?

ТРЫЦЦАЦЬ ТРЫ! А гэта значыць –

Зноў усё на Крыж кладзецца,

На Галгофскі… Ці на Круг Омегі –

Сутнасць тая ж застаецца.

І яшчэ…

Валхвы тут баюць

Пра жыццё і скон Алега:

Быццам смерць сваю прыняў,

Па прароцтву – ад каня.

І, заўваж, як толькі прадзед

На свой Род махне рукой,

Скажа ў сэрцы:”То ўсё лжа есць!” –

Тут жа вылезе змяюка

І ў пяту яго уджаліць.

Гэта нам усім навука,

Дзецям нашым, і унукам:

“І унікну зміа ў ногу, і с того разболешася і умре”.

А змяя ж – заўсёды мудрасць,

Знак Хрыста праз Іаана Богаслова,

А Хрыстос – ёсць Логас, Слова:

Ісціны двугостры меч!

А раней – хазараў біў!..

На браме Цараграда

Рускай славы шчыт прыбіў усім на радасць.

Так што, княжа, трэба нам часцей

Прыглядацца да “няпрошаных гасцей”.

Ці вось факт: Македонскі!

Я, так думаю, ты чуў:

“Вузел гордзіеў” мячу

Цар даверыў развязаць –

Ці то выканаў прароцтва?

Ці то груба насмяяўся?

І з мячом тым аж да Індыі дайшоў,

Ды чамусьці зноў таксама

Смерць у ТРЫЦЦАЦЬ ТРЫ знайшоў.

А праз год – і Арыстоцель

(Нават кажуць: дзень у дзень…),

Ён -- настаўнік Аляксандра. (4)

Як цяпер не верыць Піфагору,

Што “Сусвет -- ёсць Лічбы!”.

А Касандра?…

Там, на Віцьбе,

Ты задумайся як след:

Чаго бацьку твайму Віцебск

І Усвяты я аддаў?

Ці табе мо гэта невядома:

Я ж разбіў яго каля Судомы! (5)

І дарэмна, што траянцы

не паверылі Касандры,

Як і тое, што прароцтвам

мала вераць Аляксандры.

Троя! Тройца і Трыглаў! –

ЗТРОІЦЬ трэба нашу славу:

Праўда – Правь, і Рай, і Вырай –

Сутнасць Роду ёсць Адна!


Вот жа, зноў чытаў нядаўна.

На Гамера “Іліяду” можна ўсяк цяпер глядзець,

Але мудраму пагляду зразумела: чыя медзь

І чыя звінела слава?

І хто кімры?…

Арый хто?…

Дажбог?…

Руно?…

Толькі дурань, пэўна, скажа:

“Гэта ўсё было даўно!”

Усё ёсць, было і будзе:

Будзе, ГЭТАК ЖА, мой свет!

Калі раптам канчаткова не заблудзіць

Розум наш.


Слухай, княжыч, вось умора!

Ну – Гамора і Садом!

Літаральна, пазаўчора

Прачытаў ( не паверыш у такое),

Што Гамер – прапраўнук Ноя!

Ну?… Што скажаш?

Прачытаў жа ў

Першай кнізе Быція… (6)

Яны , пэўна, ўсіх трымаюць

За дубовых бараноў:

Сеюць па зямлі Садом,

Бытта мы не разбяром.

Вось жа гніды! Ўсюды лезуць!

Не дарма гавораць людзі:”Не цяля

Бог – і бачыць круцяля!” –

На вякі пазначыў род паскудаў,

Неданелюдзяў і вылюдкаў-іудаў.

Дзесць пад Туравам даўно гамоняць людзі,

Што мы грэчаскай Варвары

Нос цікаўны адарвалі.

Зноў жа – Бог усім Суддзя.


А цяпер, мой князь, да Справы

Праўды Роду праваслаўных.

Мы далі сабе зарок

Храм Сафіі збудаваць:

Мой стаіць.

Паспеў за год!

Як рассеяў печанегаў –

Тут жа ўзяўся. Бач, не згас яшчэ народ –

Працавалі без начлегаў.

Будзеш тут, дык аглядзіся…

А як будзеш?… (не журыся!) –

Веру я, што й светлы рок

Шлях заверне твой сюды. (7)

Ну, бывай! З табою Бог!

Што ж, бывай, мой свет, мая Надзея!

Чуе сэрца – назаўжды…

Назавешся – Чарадзеям!

З верай крэпкай…

ЯРА-СЛАЎ!”

Вось і скончана пасланне.

Ці дайшло яно, ці не? – невядома.

Ці дамчаў ганец да дома Ўсяслава?

Ці знайшоў ён свой канец у Заслаўі?

Ці ён рану ад стралы печанега

Тымі словамі закрыў Яраслава?


Ці закрыў жа ён зямлёй сваю рану?

Так вялося спаконвек часам бранным,

Каб Вады Жывой дала Перуніца,

Каб і ТАМ ён мог за Русь сваю біцца!

Толькі рана ўсё баліць і крывавіць…

Толькі зноў, і зноў, і зноў спазаранку

“У ПУЦІЎЛІ НА СЦЯНЕ ЯРАСЛАЎНА”!


5.

Кіеў, Ноўгарад ці Полацк

Нас вяртае ў вечны круг.

Чую! Ад Дняпра магутны голас:

“Слаўце Веча – Веча Друг!” –

Веча славіць мудрасць Яраслава,

Расцекошася по МЫСЛЕННОМУ ДРЕВУ:

--“Аз есмь Альфа і Омега!” (8) – “Аз” – пачатак,

А (….) -- Омега ёсць канец: “Жэзл Жалезны…”(9),

Ім пасецца людскі статак…

Жэзл Жалезны?… І жалеза ёсць канец!

Зброяй, калі розум не цвярозы,

Сеюць смерць.

Лічбу мае і Омега дваццаць шэсць…

Я не знаю, як даслаць патомству Весць!

Будзе сеча! Вечнай будзе сеча…

Не павінна згаснуць Храма свечка.


--“АЗ…”, “БУКІ…”, “ВЕДЗІ…”, “ГЛАГОЛЬ…” (10) --

Азбуку ведай!

Глаголь Праўду Дзядоў.

У ЛІТАРУ, нібы ў посуд,

Яны налівалі Сэнсы Сусвету,

І свой Боль:

Азбука – Посах,

Азбука – Соль!

“ГЛАГОЛЬ” – “ДАБРО” – “ЕСТЬ” –

“Ж Ы - В І - Ц Е ! ! !

“Дабро”, “Есть”, “Зело”, “Земля”…

“Зямля” – семя, Зямля – сям’я, сем “Я”, 7 – “Ля”…

“ Дзе “эЛь” – знак “ЛЮДЗІ”!

А “Я” – ёсць “АЗ”! І Першы, і Апошні:

Я вечна Быў, я вечна Ёсць, і вечна Буду:

І над сяўбой вясной, і восенню над пожняй…” –

Трыадзінай Рускай Азбукі Устаў

Жывых Буквіц, мудрых Літар

На СЦЯНЕ-ЗАБРАЛЕ крэсліць Мудры Яраслаў.

І здалося зноў, нібыта

На імгненне дрыгнула Зямля.

--“Аз есмь Альфа і Омега! Аз есмь Я!

Аз есмь Альфа: Я пачатак і канец! --

Вось і азбукі славянскай марафон да альфаВІТА,

І цярновы акрываўлены вянец.

Я над “Альфаю” пастаўлю Жэзл Жалезны!

“СЛОВО” “ТВЁРДО” “РЦЫ” –

“ Ж Ы -- В І -- Ц Е “!!!

І тады над “бездной звездной”

Твердь обряшчете!…

Слаўце Бога! Слаўце Бога не чужога,

А Свайго: ЯР-ДАЖБОГА,

і ПЯРУНА,

СВЕНТАВІТА –

Слаўце Бога” – так гаворыць ЯРА-СЛАЎ

Сваім іменем, што мудрасцю сусветнаю спавіта.


Што далей было -- нам невядома,

Але камень сведчыць напралом:

Год тысячу нуль трыццаць сёмы –

Храм узнёсся над Дняпром,

Ён – ТРЫНАЦЦАЦІГАЛОВЫ,

Быццам лік Апосталаў з Хрыстом:

Не дарэмна Сейбіт сеяў Слова –

Прыгажосцю сэрцаў узыйшло.

Як унізе, так і зверху,

А Зямля – адлюстраванне Зорнай Сечы,

І даўно пара на дольны вэрхал

Грымнуць з неба ўсюдыісным Мечам!

“Ей! Гряди Господь!” –

чакаюць абяцанага Прышэсця,

І таму да ЛІКУ купалоў

Столькі ж дадавай яшчэ –

Вось і атрымаеш: ДВАЦЦАЦЬ ШЭСЦЬ! (11)

Вось і зноў Омегі Лік і Жэзл Жалезны.

Тут ёсць мудрасць:

На СЦЯНЕ-ЗАБРАЛЕ – Трыадзінай Азбукі Устаў

Нам накрэсліў Запаветам Мудры Яраслаў:

“Ей! Грядёт Господь у сіле необорной!

На облэцех – Рать!!”

Па Святой Русі звіняць

Дваццаць пяць колоколов саборных!

Князь пайшоў дружыны зноў збіраць.

Ей, Грядёт –

на сцяне Сафійскага Сабора плача

МАТЕРЬ БОЖІЯ

А Р А Н Т А (12)

Быццам у ПУЦІЎЛІ Яраслаўна на ЗАБРАЛЕ

Аркучы спазаранку.


Што далей было? – не ўсё пад спратам:

Уладзімір атрымаў ад Мудрага загад,

Год ТЫСЯЧУ НУЛЬ СОРАК ПЯТЫ –

Закладзе Сафійку “Господин Великий Новгород”:

Пяць гадоў будуюць храм ПЯЦІГАЛОВЫ,

Каб у плоць каменную ўвайшло Жывое Слова.

……………………………………………….

Калі Кіеў –

гэта Дух,

Калі Ноўгарад –

Душа,

То яшчэ Сафія

ЁСЦЬ

На Святой русі –

гэта ПОЛАЦАК –

ЗЯМЛЯ,

сэнс якой –

ЗЯМНАЯ ВОСЬ!

І вакол тае асі

Вам круціцца з веку ў век,

Пакуль жыцьме чалавек.

……………………………….

Чара дзеяў раскруціла Усяслава Чарадзея,

Раскруцілася ігрышча не на жарты – а ўсур’ёз:

Уся Слава, уся Вера – “Востраў слёз”!

Уся слава ў Чарадзея Ўсяслава –

Зведаў ён Адзін

Закон РОДУ:

Ёсць

ЕДИН

Для НАРОДУ

“ Н Е П О К О Л Е Б И М ” !

І адна спрадвеку Доля:

З Я М Л Я І В О Л Я ! ! !

З Я М Л Я

С Я М ‘ Я

С Е М Я

С Е М

Я !

І над гэтым ёсць Адзіны ў нябёсах!

Здалося…

Не!!!

Не дрыгнула зямля, і не хруснула вось,

І нічога нам, браткі, не здалося,

Бо ёсць БЕЛАЯ РУСЬ!

І ёсць БЕЛАЯ КОСЦЬ!

І ёсць НАШАЙ зямлі прыгажосць!

А пад сподам на ўсё ёсць аснова –

Ёсць Гасподняя чыстая Мова!

Покуль помніцца будзе нам Род свой,

Покуль зробяцца людзі Народам –

Не забудзем якога мы Роду!

…………………………………..

“Кіеў – Мінск – Масква, зноў Кіеў?..”

Людцы ж мілыя, такія

Да спадобы вам шляхі?

Божа ж мой, ну колькі ж можна

Вам адно і тое ж гаварыць?

Хто ж ваш розум так стрыножыў,

Скрыжаваў?…

Памяць продкаў просіць піць!

Бо яна Жывая,

ПАМЯЦЬ!

Хто ж вам сёння шкодзіць жыць?

Паглядзіце ў Славу Роду,

Паглядзіцеся ў Прыроду,

Што пры Родзе вечна ходзіць,

Піце Памяць, як Жывую Воду!


Што заўжды было – усё вядома:

Што прайшло – паўторыцца нанова.

ГОД ТЫСЯЧА ПЯЦІДЗЕСЯТЫ

Ад нараджэння Хрыстова…

………………………………………..

З дружынай ідзе Усяслаў Чарадзей дахаты.

Скарыў пад свой меч ён Ноўгарад багаты.

Нічога не ўзяў Усяслаў,

Ні злата, ні срэбра, ні іншых пабораў –

Толькі славу званой Сафійскага Сабора.

Толькі славу званоў забраў Усяслаў,

Каб і тут стаяў, як Сцяна, Сабор СЯМІГЛАВЫ.

Дзесяць гадоў будавалі Храм,

Нібы ДЗЕСЯЦЬ Сынавых Запаветаў –

Каб званы расказалі ўсяму Сусвету,

Як нічога не ўзяў Усяслаў,

Ні злата, ні срэбра, ні іншых пабораў –

Толькі славу званоў Сафійскага Сабора.

Толькі душу да цела Зямлі прыхіліў Усяслаў,

Каб стала Зямля цяжарнаю Сынавай Славай.

Толькі славу званоў і забраў Усяслаў.

А званы – гэта голас Храма.

А званы – гэта веры аснова,

А званы – гэта з Богам размова,

А званы – гэта МОВА,

Языкі яны маюць таксама,

І званамі гамоняць храмы…

Так адпомсціў унук Рагнеды

За вялікую Крыўду Роду:

Без’языкімі пакінуў ён хамаў!

Бо ўсю славу званоў забраў Усяслаў,

Каб узнёсся і ТуТ Сабор СЯМІГЛАВЫ!


А далей – жыццё было.

Шмат часоў вадой сплыло.

Чара дзеяў усё круціць Усяслава Чарадзея,

Круціць нас, Дажбога ўнукі, новы час –

Але ёсць аснова:

Мова;

Ёсць зямля, якою круціцца ўвесь свет,

Ёсць урэшце рэшт –

Зямная вось!

Няхай пройдзе тысячу гадоў –

І паўторыцца ўсё зноў:

“Мір Уладзе – Міру Мір! Уладзімір

Першы Краснае Сонейка ўстае…”

УЛАДЗІМЕР ПЕРШЫ КРАСНАЕ СОНЕЙКА ----5, (гэта наша душа),

УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ--------------------------4, (гэта наша зямля),

ЯРАСЛАЎ МУДРЫ----------------------------3 – (Дух наш усюдыісны),

ЯРАСЛАЎНА--------------------------------2 – (супрацьстаянне),

ІГАРА-------------------------------------1, ( Адзіны ў нябёсах),

ІГРА--------------------------------------0, (зэроў),

ОМЕГА-----------------------------------+, (крыж),

ДРУЖЫНА!!!----------------------433 (13), --( столькі вёсак было спалена фашыстамі на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны).


6.

Што ж, сынкі, глядзець, якая сіла

Нам тут Род Нябесны ўваскрасіла,

Раскруціла і прасторы, і часы

І чакае покуль выйдзе Сын.

“Выйдзе?…” – “Не?…” -- Але нам сёння трэба

Бараніць сваю зямлю,

Бо даўно з гразёй змяшалі неба –

Раскруці, сынок, сваю Юлу!

Хай лятаюць гарады і весі,

Хай Барэй высвіствае ў вушах –

Узлятай, сынок, да паднябесся:

У цябе – крылатая душа!

Падыміся над Зямлёю грозна,

Не зважай на стогны і на слёзы –

Цвёрдым, нібы крэмень, будзь!

Помні, не бывае вельмі позна

На Свой шлях ступіць і – Быць!

Помні, што дзяды табе праклалі Пуць!

Чужакам і набрыдзі ўсялякай

Пакажы двухмоўны сэнс дваякі,

Нібы “джала мудрыя змяі”:

У вас работа да сёмага пота, --

У нас Работа,

Ды нам знаёма і Праца,

А Праца -- правіць работай!

У вас Іаан называецца Грозным,

Для нас ён -- маскаль Жахлівы.

Для Вас Час: занадта позна!

Для Нас Час: яшчэ не змаглі мы!!!


Ведай, што “юла” – ваўчок па-беларуску,

І “Юла” – Радзімая Зямля!

Хоць цяпер ты не “юлі”, братан мой рускі:

Пака жыць – ёсць БЕЛАЯ СЦЯЗЯ!

Так скажы: на бітву з Качубеем

Пераясвет не шчыт узяў – а Кнігу!

Так і ты, ў сусветнай чары дзеяў

Возьмеш, сыне, кнігу пра Нямігу.

І не бойся, будзе шчаснай доля:

Ёсць зямля, якая зберажэ,

Як сказаў аднойчы дзядзька Толя,

Што “І Сыс Хрыстос…”,

“На Белай Русі Бог жыве”!


Ты маленькі шчэ – гуляй!

Вось ваўчок вазьмі, Андрэйку перадай –

Няхай круціцца зялёная зямля,

Няхай радуецца сонейку сям’я…

А па-руску, ўсё ж такі –

Юла!


НАША КРОЎ -- НЕ ВАДЗІЦА!

МЫ ВЕДАЕМ, ЯК БАРАНІЦЦА,

І З ЯКОЕ НАПІЦЦА КРЫНІЦЫ

М О Ў Н А Е .


7.

Эгэ-гэ-гэ-гэй!!!

Клікну Славу з-пад Турава,

ды з пад града Давыдава!

Аль, няма каму пастаяць

за зямлю сваю?!

Уставай жа, брат!

Друг адзіны мой!

Будзем бой вясці,

смерць выпытываць

Будзем бой вясці,

свет раскручываць!

Будзем бой вясці,

аж да смертухны!!

За тваіх дачок, за маіх сыноў –

Будзем бой вясці

з Серады да Пятніцы!


Гэй! Есі ты мой, Свет Васільевіч!

Паглядзі кругом:

на Святой Русі – хмары-хмарныя,

На Святой Русі думы марныя,

Груганнё наўкол разляталася!

Нашы цэркаўкі сталі змрочнымі,

Ці не попікі нас зурочылі?


Гэй, ты гой, есі!

Днём з агнём шукай –

не знайсці цяпер

на Святой Русі нам Свяшчэнніка,

Каб на ратны бой

блаславенне даў.

Што ж чакаць яшчэ,

гэй есі ты мой,

Свет Васільевіч!

Паглядзі кругом:

на Святой Русі хмары-хмарныя,

На Святой Русі думы марныя,

Груганнё наўкол разляталася!

Нашы цэркаўкі сталі змрочнымі:

Ці не попікі нас зурочылі?

Днём з агнём шукай – не знайсці цяпер

на Святой Русі нам Свяшчэнніка,

Каб на ратны бой

ды на смертны бой

блаславенне даў.

Што ж чакаць яшчэ?

Гэй! Есі ты мой, Свет Васільевіч!

Каб наш родны край

ды зусім забраў сабе Зміевіч?

Ці не нам з табой гаварыў Кірыл –

Кірыл Тураўскі,

Што Варвары мы адарвалі нос?

Ці ў Сярэды мы не абедалі?

Ці не ў Пятніцы вечна п’яніцы?

Паглядзі ты мой, свет Васільевіч,

а якога мы роду-племені?

Ці не Слаўкаў ты, ці я не Пінчук?

Ці не Слаўкі ёсць за Толмачавам?

Ці не там Дубы, як Мужы стаяць?

Ці не твой жа дзед, свет Васільевіч,

пад Берлінам лёг на дзевятае

сорак пятага?

Гэй! Ты, гой-есі! Свет Васільевіч!

Паглядзі, што ёсць на Святой Русі!

Дык паедзем, гэй! Мы з табой шукаць

Царства вольнае, царства светлае

Трыдзевятае!

Эх! Вы крыжыкі распраклятыя!

Вы ўсё неба нам скрылі кратамі!

Паглядзі кругом:

на Святой Русі хмары чорныя,

На Святой Русі кружаць вораны,

Думы марныя на Святой Русі –

Груганнё наўкол разляталася!

Днём з агнём шукай – не знайсці цяпер

на Святой Русі нам Свяшчэнніка,

Каб на ратны бой

ды на смертны бой блаславенне даў.

А ужо стаіць на Шляху Русі,

Светагор стаіць з перамётнаю

сумой цяжкаю.

А ужо сказаў:

”Кабы мне кальцо ды ў нябёсы ўдзець –

павярнуў бы я Зямлю-Матухну на яе асі,

І змяшаў бы ўсіх

я людзей зямных

са нябеснымі”.

Гэй! Ты гой-есі! Свет Васільевіч!

На святой Русі – ні адной душы,

бытта вымерлі.

Толькі мы з табой, я ды ты са мной,

ды яшчэ зямля, Зямля-Матухна!

Дык сарвём з грудзей крыжы медныя,

крыжы медныя і злаўрэдныя!

А заместа іх – на грудзях у нас:

Сонца яснае, сонца краснае!

Эх, паходзім мы па Святой Русі

да па цэркаўках!

Гэй! Ты, гой-есі! Свет Васільевіч!

У цябе Дракон –

дый над ім Закон будзем правіць мы.

Асядлаць яго нам прыйшла пара,

каб давёз ён нас к Змей-Гарынычу.

Гэй! Ты, гой-есі! Свет Васільевіч! –

Гэта “древний Змій” – тры шасцёркі там –

трыццаць шэсць галоў.

Ой! Паедзем мы

полем-долюшкай ад Гарынь ракі

аж да Прыпяці.

Размахнісь рука, раззудзісь плячо!

Як наедзем мы – будзе

горача!


(11.08./99г --- 19.08./99г.)


ТЛУМАЧЭННІ АД АЎТАРА


Усё ўзаемазвязана і ўзаемазалежна. Паэма пачала пісацца 11 жніўня 1999 года (у час апошняга зацямнення), а скончана 19-га, на Яблычны Спас. Дзевяць дзён напружанай працы – і пастаўлена апошняя кропка. Чамусьці ўзгадваецца, што на дзевяты дзень няўдалага паходу ноўгарад-северскага князя Ігара, 1-га мая 1185 года, адбылося сонечнае зацямненне, якое з’явілася дрэнным прадзнаменаваннем: большая частка рускага войска загінула, рускія князі трапілі ў палон. Хацелася б верыць, што зацямненне 11-га жніўня, апошняе ў другім тысячагоддзі, наадварот паслужыць выбаўленню патомкаў Ігара Светаслававіча з духоўнага палону.


1. “ВОСТРАЎ СЛЁЗ” – мемарыяльны комплекс на Камсамольскім возеры каля Нямігі ў выглядзе праваслаўнай цэркаўкі воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі ў Афганістане.

2. “ДА СПАДУ ЁН ПАЙШОЎ АД СЯРЭДЗІНЫ ЛЕТА” – Уладзімір Першы Краснае Сонейка памёр 15-га ліпеня 1015-га года пасля таго, як выправіўся вайной на свайго сына Яраслава і кінуў кліч:”Церабіце пуць і масціце масты”. Яраслаў княжыў у Ноўгарадзе і адмовіўся выплочваць даніну Кіеву – гэта і магло стацца асноўнай прычынай аб’яўлення бацькам вайны супраць сына.

Дата смерці Уладзіміра Святога быццам падцвярджае сапраўднасць імені, якім ахрысціў яго народ – “Краснае Сонейка”: пасля летняга сонцастаяння сонца паварочвае на зіму. Сітуацыя са смерцю Уладзіміра Першага нагадвае астранамічна-духоўны расклад з нараджэннем Ісуса Хрыста і Іаана Хрысціцеля: Хрыстос нарадзіўся ў час зімняга сонцастаяння, а Хрысціцель – пасля летняга, апошні гаварыў пра Ісуса: “Яму наканавана ўзвышацца, а мне паніжацца…” – словы Іаана сталі прарочымі і спраўдзіліся не толькі ў астранамічным, але і ў духоўным сэнсе.


3. “І УНІКНУ ЗМІА Ў НОГУ, І С ТОГО РАЗБОЛЕШАСЯ І УМРЕ” – з “Аповесці часовых гадоў” Нестара. Прымушае задумацца: у жыццепісанне Вешчага Алега па прынцыпу “устаўной навелы” уключана філасофская спрэчка “пра вартасць моў” і выбар Уладзімірам Святым веравызнання, толькі пасля чаго і расказваецца “прароцтва валхвоў” аб нечаканай смерці Алега, “гадоў княжэння якога было 33”. Думаецца, вуснае паданне не выпадкова ўключана Нестарам у летапіс: прароцтвы спраўджваюцца якраз тады, калі ў іх не вераць. Разам з адпрэчваннем прароцтва Алег адвяргае і ўсю ранейшую культуру: ”То не праўду глаголюць волхві”! Відавочна, тут Нестарам пакінута Вялікая перасцярога-папярэджванне нашчадкам – на што ўскосна звярнуў увагу Пушкін, узяўшы для “Песні пра Вешчага Алега” менавіта гэты сюжэт летапісу. Прыняўшы хрысціянства, мы павінны прымаць і апакаліпсічныя прароцтвы апошняй кнігі Новага Запавета, аўтарства якой належыць любімаму вучню Хрыста (дарэчы, адзінаму з апосталаў, які памёр сваёй смерцю). Хрыстос і Антыхрыст – два антыподы адной з’явы, яны быццам два полюсы Зямлі. Таму і чакаюць іудзеі новага Месію, і ўсё робяць для яго прыходу, бо дзве тысячы гадоў таму Першае прышэсце Хрыста палічылі несапраўдным. Хрысціянства разарвала гісторыю і развяло народы па розныя бакі барыкад: калі мы ў жыцці робім “папраўку на Апакаліпсіс”, то тым самым абяссільваем прароцтва “аб прыходзе Антыхрыста”: дапускаючы развіццё гістарычнага сцэнарыю Апакаліпсіса, мы ставім заслон на шляху ажыццяўлення планаў змрочных сіл; але як толькі скажам у сэрцы сваім “усё то лжа есць” – прароцтва тут жа можа і спраўдзіцца.


4. “ЁН – НАСТАЎНІК АЛЯКСАНДРА” – Арыстоцель быў вучыцелем вялікага заваёўніка старажытнасці.

Існаваў цэлы шэраг прароцтваў. За 700 гадоў да нашай эры Фрыгію разрывалі смуты і міжусобныя войны. Людзі звярнуліся да славутага аракула і той абвясціў волю багоў:”Ідзіце за гарадскую сцяну і каго першага сустрэнеце, таго і зрабіце сваім царом: ён спыніць міжусобіцу…”. Так і зрабілі. А сустрэўся ім Гордзій, які нават не здзівіўся ганаровай прапанове стаць царом, бо перад тым яму таксама было знаменне: арол сеў на ярмо быка і сядзеў да самага вечара, пакуль Гордзій араў поле. Аракул растлумачыў: па волі багоў ты станеш царом… Так і здарылася. Новы цар уціхамірыў Фрыгію і пабудаваў сталіцу Гардзіон, у галоўным храме паставілі знакамітую павозку, а да яе дышла прывязалі рамнямі ярмо, якое аблюбаваў арол. Рамень быў завязаны таямнічым вузлом без канцоў. Той жа аракул абвясціў:”Хто развяжа гэты вузел – стане валадаром свету”.

Прайшло шмат стагоддзяў… Ніхто так і не змог развязаць заблытаны вузел. Аднойчы “гордзіеў вузел” захацелася развязаць Аляксандру Македонскаму. Рымскі гісторык Курцый Руф апісвае гэта так:”Калі жыхары сказалі Аляксандру, што па прадказанню аракула Азію заваюе той, хто развяжа вузел, яго апанавала палкае жаданне выканаць прароцтва… Спроба выклікала ў натоўпе боязнь: як бы няўдача не аказалася дрэнным прадзнаменаваннем? Доўга і дарэмна вазіўся Аляксандр з вузлом і нарэшце сказаў:”Не мае значэння, якім чынам ён будзе развязаны!” – і рассёк вузел мячом. Ён ці то насмяяўся з прадказання аракула, ці то выканаў яго”. Усё ў гэтым паданні заблытана: і вузлы лёсу, і вузлы гісторыі, і вузлы прароцтваў…


5. “Я Ж РАЗБІЎ ЯГО КАЛЯ СУДОМЫ” – Яраслаў Мудры разбіў каля Судомы полацкага князя Брачыслава (сын Ізяслава), гэта значыць, свайго плямянніка (абодва Ізяслаў і Яраслаў – сыны Уладзіміра і Рагнеды), але затым чамусьці аддаў яму Віцебск і Усвяты. Не зразумелыя паводзіны для пераможцы. Карамзін сцвярджае, што князі прымірыліся. Але, магчыма, усё тлумачыцца наступным чынам: той жа Карамзін узгадвае як пра гэтую вайну распавядаюць старажытныя ісландскія сагі. “Варагі, або нарманы, якія служылі тады нашым князям, вярнуўшыся ў сваю айчыну, расказвалі такія акалічнасці… Адважны віцязь Эйман, сын караля Гейдмарскага, аказаў вялікія паслугі Яраславу ў час трохгадовай вайны з кіеўскім князем (Святаполкам); затым ён узяў бок Брачыслава і яшчэ болей здзівіў расіян сваёй мужнасцю і хітрасцю: засеў з сябрамі ў адным месцы, дзе павінна была ехаць жонка Яраслава, забіў пад княгіняй каня і прывёз яе да Брачыслава, прысароміўшы тым самым шматлікіх воінаў, якія ахоўвалі вялікую княгіню…” . Хутчэй за ўсё, што Яраслаў вымушаны быў аддаць Усвяты і Віцебск як выкуп за сваю жонку, але цяпер, Усяславу Чарадзею, падае свой учынак як жэст добрай волі, годны ўсякай ухвалы: Усяслаў мог і не ведаць акалічнасцяў “былога абмену”.

Сімвалічна назва ракі Судомы... як і многае ў старажытнай славянскай гісторыі, хаця б тое, што будучы манах хрысціянскай рэлігіі, якая грунтавалася на любові, Антоній (заснавальнік Кіева-Пячорскага манастыра) прыйшоў з Любеча...


6.”СЫНЫ ІАФЕТА: ГАМЕР, МАГОГ, МАДАЙ…”. Да тэкстаў Бібліі трэба адносіцца з вялікай асцярожнасцю і не забываць словы Хрыста: “Літара – мёртвая, толькі Дух ажыўляе”. Узяць хоць бы біблейскі расказ пра нараджэнне Маісея… -- ён з’яўляецца прамым запазычаннем (калі не плагіятам?) з падання аб нараджэнні аккадскага цара Саргона (ІІІ-е тысячагоддзе да н.э.). Трэба помніць і такія “пікантныя” факты: пасля ўзнясення Ісуса Хрыста апосталы збіраліся на пастаянную малітву ў прытвор храма Саламона, па сутнасці, маглі знаходзіцца пад наглядам равіната; а кананізацыя Новазапаветных тэкстаў адбылася толькі праз ТРЫ стагоддзі пасля Галгофскай трагедыі ў 325-тым годзе.


7. “ШЛЯХ ЗАВЕРНЕ ТВОЙ СЮДЫ…” – Пасля смерці Яраслава Усяслаў заваюе Ноўгарад і звязе ў Полацк званы Сафійскага Сабора… Яраславічы злучаць сілы, возьмуць у аблогу Мінск, пазабіваюць жыхароў, а жонак і дзяцей аддадуць у палон воінам. Усяслаў сыйдзецца з імі на беразе Нёмана: многа воінаў паляжа ў сечы з абодвух бакоў… Перамогуць Яраславічы. Баючыся помсты Ўсяслава, яны ўступаюць з ім у перамову і зазываюць да сябе. Паверыўшы клятве, што яму не зробяць зла, Усяслаў пераплывае Дняпро каля Смаленска. Вялікі князь сустракае яго, уводзіць у свой шацёр і аддае ў рукі воінаў. Усяслава схапілі разам з двума сынамі і заключылі ў Кіеўскую цямніцу (1067-68гг.).

Але за падман Яраславічы былі жорстка пакараны. Праз некаторы час у Кіеве ўспыхнуў мяцеж і яны ў жаху разбегліся. Народ вызваліў Усяслава Чарадзея і на СЕМ месяцаў ён становіцца Вялікім князем. (Сімвалічны лік сем: на 7 гадоў Уладзімір робіць рэфармаванае язычніцтва дзяржаўнай рэлігіяй; 7 месяцаў Усяслаў Чарадзей – Вялікі Князь Кіеўскі, і 7 купалоў выбярэ ён пазней для Полацкай Сафійкі, якая была спачатку пяцікупальнай). Калі Яраславічы вярнуліся ў Кіеў, то пакаралі СЕМдзесят кіеўлян за вызваленне Ўсяслава.

Знаходзячыся 7 месяцаў ў Кіеве, Усяслаў, напэўна, і спасцігнуў мудрасць Запавета, пакінутага Яраславам Мудрым на сцяне Кіеўскага Сафійскага Сабора. Дарэчы, у год смерці бацькі Усяслава – Брачыслава (1044) Яраслаў здзейсніў дзіўны абрад: загадаў выкапаць з зямлі і ахрысціць у Дзесяціннай царкве косці сваіх дзядзькоў Алега і Яраполка. З гэтага года і да самай смерці Яраслава (1054) (па сведчанню Карамзіна), панавала шчаслівая ўнутранная цішыня: “расіяне ўзбройваліся толькі супраць знешніх ворагаў”.


8. “АЗ ЕСМЬ АЛЬФА І ОМЕГА” – словы Ісуса Хрыста з Адкравення Іаана Богаслова. Беларускія слоўнікі даюць няправільную транскрыпцыю: называць Омегу Амегай – тое ж самае, што назваць Альфу Бэтай, таму што літара “ …. ” – омега тоесна па гучанню літары “о” беларускага алфавіта.


9. “ЖЭЗЛ ЖАЛЕЗНЫ…” -- Кожная літара старажытнай азбукі мела лічбавы эквівалент, сэнс слова не разыходзіўся з яго лікавым значэннем. Паводле Сотнікавай Л.І. пры лікавым значэнні літар слова “жезл” (Ж – 1, Е – 6, З—7, Л – 12) дае ў суме лік 26: і менавіта 26-я літара “кіеўскай азбукі”, якую Яраслаў запісаў на сцяне Сабора, -- Омега! Мала таго, у евангельскіх тэкстах сустракаем выраз “пасі народы Жазлом жалезным” і г.д. Жалеза ў Перыядычнай сістэме Мендзялеева мае парадкавы нумар 26, бо толькі гэты метал у структуры будовы атама мае 26 пратонаў і 26 электораў. Вось і задайце сабе пытанне, наколькі нашы продкі, той жа Яраслаў Мудры, спасціглі адвечную мудрасць Сусвету? 26 у суме (2+6) = 8, сімвал жанчыны, а гарызантальна – “ …. ” бясконцасці, разам – усё той жа Крыж, ці Круг, ці Омега, ці Жэзл Жалезны – усё тая ж Вечная Галгофа!


10. “АЗ, БУКІ, ВЕДЗІ, ГЛАГОЛЬ…” – назвы літар па-стараславянску. У старажытнасці карысталіся азбучнымі акравершамі, разам з азбукай завучвалі “азбучныя ісціны:”Рцы слово твёрдо!”, “Глаголь добро есть!”, “Добро есть зело Земля!” і г.д.

А што мы маем сёння? Нават абрэзаны алфавіт дзеці вывучаюць уразнабой: у свядомасць засяваецца “калейдаскапічны ідыятызм”. Лінгвісты дагаварыліся да таго, што сэнс слова абумоўлены, што “кошку можна назваць сабакам”, толькі, маўляў, дамовіцца неабходна ўсім… Абсурд! Такое раней было немагчыма: Слова адпавядала глыбіннай Сутнасці, было звязана з Ёй, а пры жаданні можна было вывярыць Сэнс лікавым значэннем.


11. “ДВАЦЦАЦЬ ШЭСЦЬ” – рэвалюцыя 1917 года праводзіцца ноччу з 25-га на 26-е кастрычніка; 26 бакінскіх камісараў растрэльваецца Антантай – містыка, але і Мікалай Гастэла ў свае трыццаць тры гады здзейсніў таран 26-га чысла, і зноў жа 26-га красавіка “арганізоўваецца” Чарнобыльская аварыя, якая знаходзіць прамую паралель у Апакаліпсісе:”І Трэці Ангел уструбіў і ўпала з неба вялікая зорка падобна свяцільніку і ўпала на трэцюю частку рэк (Прыпяць – трэці прыток Дняпра) і на крыніцы вод. Імя гэтай зорцы “Палынь” (па-стараславянску – Чарнабыль), і трэцяя частка вод зрабілася палынню, і многія з людзей памерлі ад вод, таму што яны сталі горкімі. І апошняе: на мятро Няміга 30.05.99г. натоўпам было растаптана 52 чалавекі: 52 = 26 х 2! Другое папярэджанне? Магчыма і трэцяе: 30.05.99 – у суме = 26. Усё законаМЕРНА! А Мера – аснова гармоніі.


12.”АРАНТА” – “Богоматерь стенающая”. “Стенать” (плакаць) ад слова “сцяна”, “крэпасць”, “забрала”. Таму і Яраслаўна ў ПУЦІЎЛІ на “забрале” нам, неразумным, кажа пуць, таму і напісаў Мудры Яраслаў на СЦЯНЕ Сафійскага Сабора “Кіеўскую” азбуку, бо азбука – гэта не проста літары алфавіта, а ў старажытным разуменні – Ключ да царэння! Азбука ўсім народам давалася багамі, Русі – у Корсуні Дажбогам. “Стенать”, са слоў Сотнікавай, -- не проста плакаць, а тварыць Новую Рэальнасць, бо Слова – інструмент Гармоніі, плач Яраслаўны – слова складзенае па закону “Мысленна Древа”. Вучэнне “аб Слове” – прыналежнасць тайных ведаў, лікавая Мера Літары перадавалася з вуснаў у вусны.

А што маем сёння? Паглядзіце, пачынаючы з Пятра Першага ў рускай азбуцы ідзе працэс выкідвання нібыта “непатрэбных, лішніх літар” славянскай азбукі: у 1905-тым годзе мовавед Леў Шчэрба працягвае абразанне, у 1917-ым пасля арфаграфічнай рэформы пакідаецца толькі ТРЫЦЦАЦЬ ТРЫ літары! Ці не гаворыць гэта аб тым, што нават Азбуку ўкрыжавалі быццам Божага Сына? Наколькі ж мы збяднелі ў духоўным плане? Страты гэтыя не паддаюцца падліку, колькі сэнсаў быцця так і засталося неўсвядомленымі… Жах! У нашых продкаў была “кірыліца” (44 знакі), карысталіся “глаголіцай” (39 літар), Яраслаў запісаў “кіеўскаю азбуку” (26 знакаў), сёння вядома і “вялесавіца”, якой запісаны пісанні ноўгарадскіх жрацоў 9-га стагоддзя і была нарэшце, па сведчанню Абрамава А.Ф. – Усеясветная Грамата (ажно 147!!! знакаў) – усё было патрэбна. Нам жа з гэтага багацця (дакладней рускім) пакінулі толькі 33 літары алфавіта, ды і той вывучаюць як прыйдзецца і як папала…


13. ЧАТЫРЫСТА ТРЫЦЦАЦЬ ТРЫ (433) вёскі было спалена фашыстамі на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны.


11-26.08.1999г.


Паслухаць музыкальную кампазіцыю ў аўтарскім чытанні можна па спасылцы:

music.privet.ru (внешняя ссылка)


Калымскія напевы

Калымскія напевыАнатоль Алексеевич Кудласевич
14-Дек-2012 13:52, 22055/0

На жыцця дарозе

На жыцця дарозеАнатоль Алексеевич Кудласевич
14-Дек-2012 23:57, 14873/0

Закон чаргі

Закон чаргіАнатоль Алексеевич Кудласевич
14-Дек-2012 23:58, 19841/0

Замужняй жанчыне

Замужняй жанчынеАнатоль Алексеевич Кудласевич
15-Дек-2012 00:00, 21116/0

І шукаю, і гукаю, і пакутую...

І шукаю, і гукаю, і пакутую...Анатоль Алексеевич Кудласевич
15-Дек-2012 00:01, 13494/0

Мы з табой не на полі бою

Мы з табой не на полі боюАнатоль Алексеевич Кудласевич
15-Дек-2012 00:02, 16609/0

Нарадзіўся я двойчы на свеце

Нарадзіўся я двойчы на свецеАнатоль Алексеевич Кудласевич
15-Дек-2012 00:04, 24331/0

Песня для Веранікі

Песня для ВеранікіАнатоль Алексеевич Кудласевич
15-Дек-2012 00:09, 17993/0

Песня пра паэта

Песня пра паэтаАнатоль Алексеевич Кудласевич
15-Дек-2012 00:11, 27503/0

Побач, поруч, позна

Побач, поруч, познаАнатоль Алексеевич Кудласевич
15-Дек-2012 00:12, 17429/0
© 2015 Система "Реальные люди"
Рейтинг@Mail.ru
Наверх ↑