Анатоль Кудласевич
 Я стаяў у чарзе за хлебам,                 А чарга канчалася ў небе,  А чарга піхалася нагамі,  І масціла свій шлях мацюгамі.  Папрасіў я тады: о, Божа,  Дай кожнаму хлеба на кожны  Дзень.
 Эх, мы воўчага роду-племені  Дзень натоўпінся у чарзе.  Налаўчыліся хапаць жменямі,  І стаяць на адной назе.  Чэргі,           чэргі                шэрагам —                      шоргат                               шэрых                                   нерваў.  Эх-ма!  Яшчэ разок!  Віна няма на пасашок?  Піва… Водкі?...  Самагон?          — Самі гонім, самі п’ём!   Дурань дурня аслом заве.  Мы ня звыклі дарэмна каяцца,  Калі стукнулі па галаве.          чэргі                шэрагам —                         шоргат                              шэрых                                    нерваў.               Эх-ма!               Чаго няма?               Што сягоння ў дэфіцыце?               Швэдры, курткі, нагавіцы?                —Чаравікі!               —Проста жах! Хутка пойдзем у лапцях.          чэргі                 шэрагам —                             шоргат                                  шэрых                                   нерваў.  Мы забыліся як здароўкацца:  Хто апошні, хто крайні тут?  Па патыліцы — на здароўечка!  Уварваць бы, што там даюць:           чэргі                шэрагам —                        шоргат                                   шэрых                                          нерваў.  І хвалюемся, нібы рэчы там  Раздаюцца ўвесь дзень дарма.  Вось бяда, напірае на плечы нам  Процьма чэргаў, людзей гурма             чэргі                   шэрагам —                             шоргат                                     шэрых                                           нерваў.
|  | Нумерология ТАРОПолный индивидуальный нумерологический портрет (описание личности, важных периодов, подбор талисманов, ароматов и цветов), прогноз на год в целом и на каждый месяц и прогноз на каждый день | 

 
     
  



