Анатоль Кудласевич
Я стаяў у чарзе за хлебам, А чарга канчалася ў небе, А чарга піхалася нагамі, І масціла свій шлях мацюгамі. Папрасіў я тады: о, Божа, Дай кожнаму хлеба на кожны Дзень.
Эх, мы воўчага роду-племені Дзень натоўпінся у чарзе. Налаўчыліся хапаць жменямі, І стаяць на адной назе. Чэргі, чэргі шэрагам — шоргат шэрых нерваў. Эх-ма! Яшчэ разок! Віна няма на пасашок? Піва… Водкі?... Самагон? — Самі гонім, самі п’ём! Дурань дурня аслом заве. Мы ня звыклі дарэмна каяцца, Калі стукнулі па галаве. чэргі шэрагам — шоргат шэрых нерваў. Эх-ма! Чаго няма? Што сягоння ў дэфіцыце? Швэдры, курткі, нагавіцы? —Чаравікі! —Проста жах! Хутка пойдзем у лапцях. чэргі шэрагам — шоргат шэрых нерваў. Мы забыліся як здароўкацца: Хто апошні, хто крайні тут? Па патыліцы — на здароўечка! Уварваць бы, што там даюць: чэргі шэрагам — шоргат шэрых нерваў. І хвалюемся, нібы рэчы там Раздаюцца ўвесь дзень дарма. Вось бяда, напірае на плечы нам Процьма чэргаў, людзей гурма чэргі шэрагам — шоргат шэрых нерваў.
![]() |
Нумерология ТАРОПолный индивидуальный нумерологический портрет (описание личности, важных периодов, подбор талисманов, ароматов и цветов), прогноз на год в целом и на каждый месяц и прогноз на каждый день |














